?

Log in

Previous Entry | Next Entry

У выдавецтве "Мастацкая літаратрура" выйшаў у сьвет дзьвюхмоўны зборнік сучаснай нямецкай прозы In fremden Welten. У невядомых сусветах. У ім зьмешчаныя апавяданьні дзесяці сучасных нямецкіх аўтараў: Томас Розенлёхер (г. н. 1947), Вольфганг Бюшэр (1951), Дорыс Дорыэ (1955), Ульрыкэ Дрэснэр (1962), Інго Шульцэ (1962), Уладзімір Камінер (1967), Каця Оскамп (1970), Юдыт Герман (1970), Флорыян Ільіс (1971), Клаўдыя Руш (1971). Анталёгія зьяўляецца вынікам студэнцкага праекту, праведзенага лектарамі Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) Райкам Ласончыкам і Андрэ Бёмам у 2010/2011 гг. Пераклады былі зробленыя пад прафэсійным кіраўніцтвам у рамках перакладчыцкых майстэрняў студэнтамі розных ВНУ Беларусі (Менск, Гародня, Гомель, Мазыр).

Вольфганг Бюшэр [Wolfgang Büscher] напісаў цікавую кніжку пра сваю пешую вандроўку з Бэрліна да Масквы, якая вяла яго і па тэрыторыі Беларусі (Berlin – Moskau. Eine Reise zu Fuß ["Бэрлін – Масква. Вандоўка пешшу"]; 2003) – у нямецка-беларускай анталёгіі зьмешчаны адзін раздьдзел з той кнігі.

Дорыс Дорыэ [Doris Dörrie] у першую чаргу набыла сабе вядомасьць як стваральніца фільмаў, сцэнарыстка і рэжысёрка (сярод якіх Männer [= „Мужчыны“], 1985; Kirschblüten – Hanami [анг. назова Cherry Blossoms], 2008), Юдыт Герман [Judith Hermann] нядаўна ў нямецкім штотыднёвіку Zeit [= "Час"] апублікавала добры артыкул пра Воршу, а Кляўдыя Руш [Claudia Rusch] увосень 2008 г. чытала свае тэксты ў рамках ДААД-імпрэзы для беларускіх студэнтаў ў Полацку. Уладзімір Камінер [Wladimir Kaminer], які родам з Расеі і жыве ў Нямеччыне з 1990 года, вядомы дзякуючы таму, што ён піша свае творы не на роднай мове, а на нямецкай – ён стварае караценькія, займальныя гісторыі, у якіх ён апісвае жыцьцё рускіх людзей у Нямеччыне, найперш у нямецкай сталіцы - Бэрліне, дзе ён сам і жыве.

Такім чынам зборнік апавяданьняў In fremden Welten. У невядомых сусветах прапануе беларускаму чытачу разнастайную, але ні ў якім выпадку ня поўную карціну пра нямецкамоўную літаратуру апошніх двух дзесяцігодзьзяў ... і такім чынам абуджае жаданне большага!

Прэзентацыя кнігі і праекту адбудзецца 18 траўня ў інстытуце імя Гётэ ў Менску. Адзін з аўтараў, якія ўвайшлі ў зборнік, Томас Розенлёхер [Thomas Rosenlöcher], будзе чытаць са сваіх тэкстаў. Больш падрабязна пра прэзентацыю пазьней.

Comments

( 5 comments — Leave a comment )
ex_petra_le
May. 8th, 2012 03:56 pm (UTC)
Крута!
Абажаю Дорыс Дорыэ! Асабліва яе "Парыкмахершу" і "Кветкі вішні". Не ведала, што яна яшчэ і пісьменніца. Трэба будзе пашукаць яе творы.
andre_boehm
May. 13th, 2012 05:07 am (UTC)
Яна сапраўды галоўным чынам вядомая як стваральніца мастацкіх фільмаў, але і піша апавяданьні ў лёгкім такім стылем, на лёгкай мове .... апавяданьні на штодзённыя тэмы, найперш пра узаемаадносіны паміж людзьмі .... апавяданьні, якія, на першы погляд, падаюцца банальнымі, трывіяльнымі, але якія маюць сэнс ...
bazhena_m
May. 12th, 2012 07:40 pm (UTC)
А спадар Андрэ на прэзентацыі будзе?
andre_boehm
May. 13th, 2012 05:07 am (UTC)
Будзе.
bazhena_m
May. 13th, 2012 03:41 pm (UTC)
Выдатна.
( 5 comments — Leave a comment )

Profile

ja
andre_boehm
André Böhm

Latest Month

June 2012
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars