?

Log in

Previous Entry | Next Entry

„Writing in a Cold Climate: Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day” – так гучыць поўная назва найноўшай манаграфіі лонданскага славіста Арнольда МэкМіліна, якая выйшла ў 2010 годзе. Шырокае палатно разьвіцьця беларускае літаратуры апошніх 40 гадоў.

Мне, як чалавеку, які гаворыць, чытае ды піша па-беларуску, у гэтай манаграфіі найбольш падабаецца той факт, што вытрымкі з шматлікіх тэкстаў цытуюцца – у агельскім перакладзе! Кавалкі з празаічных твораў цалкам перакладзеныя на ангельскую мову (а пераклады тыя добрай якасьці!), у той час як вершы (і ўрыўкі зь іх) прыведзены ў арыгінале, па-беларуску, а таксама ў падрадковым перакладзе, што дае магчымасць людзям, якія не валодаюць беларускай моваю, атрымаць уяўленьне пра беларускую літаратуру.

У гэтай кніжцы сапраўды ўсё цудоўна! На 1129 старонках пададзены не толькі найвыбітнейшыя постаці беларускай літаратуры, але таксама тыя, хто мала вядомы шырокай публіцы. На мой погляд, кніжка адрозьніваецца надзвычайнай структурай. Асобныя літаратурныя фэномэны клясыфікуюцца не паводле тэм, як, напр., "ваенная проза" альбо "гістарычная проза" і г. д., а таксама не па часавых крытэрыях, як, напр., літаратура семідзесятых гадоў, літаратура пасьля 1991 года і г.д. Не –асобныя разьдзелы арыентуюцца на розныя падыходы. Спачатку прадстаўляюцца пісьменьнікі старэйшага пакаленьня, адразу празаікі, потым паэты, а паміж імі - асобны разьдзел, прысьвечаны творчасьці Рыгора Барадуліна. Наступныя два разьдзелы - пра літаратурнае аб’яднаньне Тутэйшых і пра сучасьнікаў Тутэйшых, якія, аднак жа, не ўваходзілі ў гэтую суполку, а потым ідуць разьдзелы, прысьвечаныя творчасьці асобных аўтараў: Адам Глёбус, Анатоль Сыс, Уладзімер Някляеў, Уладзімер Арлоў – і яшчэ адзін разьдзел пра іншых пісьменьнікаў-празаікаў, якія ў сваіх творах займаюцца гістарычнай тэмай (паміж імі – Леанід Дайнека, Вольга Іпатава, Андрэй Федарэнка), а таксам адзін вельмі грунтоўны разьдзел пра зусім іншы род літаратуры - драматургію, у якім аўтар распавядае пра творчасьць больш чым дваццаці пісьменьнікаў.

Гэтага было б дастаткова, але тут ёсць яшчэ: разьдзел пра літаратуру беларускіх рэгіёнаў (Полацак, Гародня, Гомель), ну скажам, ад Алеся Аркуша да Сяргея Балахонава, два разьдзелы пра суполку Бум-Бам-Літ і іх сучасьнікаў. А апошні, але далёка ня менш важны, разьдзел прысьвечаны творчасьці паэтаў маладога пакаленьня Андрэя Хадановіча, Валжыны Морт, Вольгі Гапеевай, Вікі Трэнас і Валярыны Куставай.

Я не адношуся да тых люзей, хто лічыць правільным даваць парады наконт літаратурных арыенціраў. Але той, хто хоча займацца беларускай літаратурай (прафэсійна яе дасьледаваць), не абыйдзецца бяз гэтай кніжкі.

Dear Mr McMillin, this is not your first publication on Belarusian literature, but it is indeed the most important on contemporary Belarusian literature outside Belarus; and the fact that it has been written not by someone from Belarus, but by someone “from outside” makes it even more valuable because thus it is more objective.


Comments

( 2 comments — Leave a comment )
valjaryna
Apr. 30th, 2011 10:52 pm (UTC)
Дзякуй, Андрэ! Прыемна пачуць тваё меркаванне пра фаліянт!) Калісьці, памятаю, нат мела гутарку са спадаром Арнольдам на гэты конт: http://valjaryna.livejournal.com/179536.html

Толькі хачу на будучыню (і на цяпер) заўважыць, што ў перакладзе маё імя варта пісаць : Valeryja Kustava альбо Valiaryna. То мо падкарэктуй ў цэтліках, калі ласачках, каб пайшло надалей так, як мусіць быць:)
andre_boehm
May. 1st, 2011 09:38 am (UTC)
Дзякуй за камэнт! Ужо паправіў! ) Прывітаньне Менску!
( 2 comments — Leave a comment )

Profile

ja
andre_boehm
André Böhm

Latest Month

June 2012
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars